За студзень "жыроўкі" мінчукоў падаражэюць на 45-50 тысяч
Пра гэта паведаміў гендырэктар "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі" Уладзімір Рэянтовіч.
Кіраўнік мінскіх камунальнікаў кажа, што па разліках паніжэнне тэмпературы на адзін градус дадае ў "жыроўку" 3 тысячы рублёў. Сёлета ў студзені тэмпература была ніжэй дзесьці на 15 градусаў у параўнанні з леташнім студзенем, таму плата за ацяпленне будзе вышэй, перадае БЕЛТА.
Па словах Рэянтовіча, ад пачатку 2012 года паступіла каля 10 тысяч зваротаў грамадзян са скаргамі на тэмпературу ў кватэрах. Камунальнікі, кажа ён, прыходзяць у такія кватэры на працягу 2 гадзін.