За суботу паводка падтапіла 281 падворак
Такія паведамленні паступілі 13 красавіка ў МНС з Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай вобласці.
Падтоплена 88 жылых дамоў, 277 гаспадарчых пабудоваў, 55 дачных дамоў і крамаў у 18 населеных пунктах. Таксама вадой заліло дзевяць участкаў дарог і адзін аўтамабільны мост у Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях, інфармуе БелаПАН.
Талымі водамі затапіла 38 жылых дамоў, 131 падворак, 87 гаспадарчых пабудоваў, 10 дачных дамоў у 37 населеных пунктах на Гомельшчыне, Гродзеншчыне, Міншчыне і Магілёўшчыне.