За Цімашэнку паручыліся тры царквы
Але суддзя Радзівон Кірэеў усё ж не пагадзіўся вызваліць яе з-пад варты.
Як паведамляе агенцтва УНІАН, паручальніцтвы за ўкраінскага экс-прэм'ера Юлію Цімашэнку падпісалі Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады па правах чалавека Ніна Карпачова. Таксама адпаведны зварот падпісалі тры хрысцінскія царквы — Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату, Рыма-каталіцкая царква і Аб'яднаная царква евангелістаў і хрысціян-баптыстаў. Свой зварот падпісалі і народныя дэпутаты Украіны.
Пасля таго, як суддзя не задаволіў ніводнае з хадайніцтваў, у зале суда гучалі воклічы: "Ганьба!"