За цукар пакараныя 46 дырэктараў мінскіх крамаў

Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Валянцін Байдак сёння на пасяджэнні мэрыі, перадае БЕЛТА.

Як запэўнівае Байдак, праблем з напаўненнем прылаўкаў у сталіцы няма."Некаторыя фірмы з канца сакавіка абмежавалі пастаўкі, звузілі асартымент тавараў крытычнага імпарту", — паведаміў ён. Напрыклад, калі раней асартымент расліннага алею ў буйных крамах дасягаў 30 найменняў, то цяпер ён скараціўся напалову.

У такой сітуацыі мінскія ўлады скарыстаюцца досведам вырашэння праблемы з грачанай групай. "Мы напрацавалі досвед партнёрскіх адносін з імпарцёрамі харчовых тавараў крытычнага імпарту і фармавання неабходных таварных запасаў. Пацверджаннем гэтаму —вырашэнне праблем з забеспячэннем насельніцтва ў жніўні мінулага года грачанымі крупамі", — заявіў Байдак.