За тыдзень аўтамабілі падаражэлі на 1000 долараў

Апроч таго, з’явілася інфармацыя, што абмяжуюць імпарт аўто. Гэта прадугледжвае сумесная пастанова Савету Міністраў і Нацыянальнага банку "Аб разліках у імпарце некаторых тавараў" ад 25 лютага 2011 г.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Саўміну, у спіс тавараў, для якіх уводзяць істотныя абмежаванні ў аплаце замежнаю валютаю, трапілі і аўтамабілі.


Эксперты ж прагназуюць рэзкае скарачэнне імпарту легкавых аўто і, як вынік, дэфіцыт прапановы і рост цэнаў.

"За апошні тыдзень аўтамабілі даражэлі тройчы. Найбольш гэта закранула так званыя бюджэтныя і сямейныя аўты – мінівэны дзесяцігадовай даўнасці выпуску. Аднак і новыя аўтамабілі падаражэлі. Падобную сітуацыю мы назіралі летась, калі чуткі пра мыта ўжо распаўсюджваліся. Сёлета пра павышэнне заявілі канкрэтна", – адзначыў аўтааглядальнік Валер Глухоўскі, паведамляе belsat.eu