За змены ў правапісе выдалі прэмію

Як піша "Народная Воля", гэта прэмія Нацыянальнай акадэміі навук. Яе атрымалі дырэктар Інстытута мовы i лiтаратуры прафесар А.Лукашанец, намеснік дырэктара Л.Кунцэвіч і вядучы навуковы супрацоўнік інстытута І.Кандраценя.

Нагадаем, што Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” быў прыняты яшчэ ў 2008 годзе, а ўступіў у дзеянне 1 верасня мінулага года.

Плануецца, што ўжо ў 2013 годзе цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове абітурыенты будуць здаваць па новых правілах.