Загадчыца інтэрната БНТУ гандлявала жытлом для студэнтаў

Загадчыца інтэрната паставіла на канвеер атрыманне ад студэнтаў хабару. Яна патрабавала разлічвацца за вырашэнне тых ці іншых жыллёвых пытанняў, піша "Ежедневник".


62-гадовая жанчына брала хабар не толькі грашыма. Яна не грэбавала і прадуктамі, калі ў студэнтаў не было грошай. Плацілі пераважна тыя, хто парушаў у інтэрнаце правілы пражывання і над кім навісала пагроза высялення.


Так адна студэнтка прынесла загадчыцы харчоў на 350 тысяч рублёў, каб яе не выселілі. Другі студэнт заплаціў 250 тысяч рублёў і звыш таго — тавараў на 400 тысяч.