Загадчыца інтэрнату БНТУ брала хабар прадуктамі
У сталіцы распачатая крымінальная справа ў дачыненні да загадчыцы аднаго з інтэрнатаў БНТУ, якая брала хабар ад студэнтаў за вырашэнне іх жыллёвых пытанняў.
Як аказалася, жанчына не грэбавала прадуктамі харчавання, калі ў студэнтаў не было грошай. Плацілі ў асноўным тыя, хто парушаў правілы пражывання, і над кім навісала пагроза высялення, паведамляе “Ежедневник”.
Адна студэнтка прынесла загадчыцы харчавання на 350 тысяч рублёў, каб яе не высялялі. Іншы студэнт заплаціў 250 тысяч рублёў, а да гэтага дадаў прадуктаў на 400 тысяч.