Заходняя Еўропа аднаўляецца пасля стыхіі (фота)
Магутныя снегапады паралізавалі жыццё ў Францыі, Нямеччыне, Бельгіі і Вялікабрытаніі.
У Францыі снег ішоў без перапынкаў 36 гадзінаў: былі паралізаваныя аўтамабільны рух, чыгунка, адмененыя сотні авіярэйсаў (не паўплываў снегапад толькі на працу парыжскага метро). На сённяшні дзень без святла застаюцца каля 70 тысяч французаў. Для аднаўленых работ былі мабілізаваныя тысячы выратавальнікаў, паліцыянтаў і жандармаў.
У Нямеччыне таксама былі адмененыя сотні авіярэйсаў. Снегапады сталі прычынай шматлікіх аварый на дарогах гэтай краіны, пацярпелі дзесяткі людзей. Завалы на месцах ДТП разбіраюць дагэтуль.
У Бруселі іншая праблема — снегу не было, але пагрозу жыццю людзей уяўляюць шматлікія ледзяшы, якія звісаюць з дахаў дамоў. Паколькі дворнікаў у сталіцы Бельгіі няма, ледзяшы збіваць мусяць самі жыхары, але яны гэтага не робяць, адзначае РІА "Новости".
Цяпер жыццё ў згаданых еўрапейскіх краінах паступова нармалізуецца.
Нагадаем, у пятніцу анамальныя снегапады атакуюць і Беларусь.



Фота — AFP