Заканчваецца вылучэнне кандыдатаў у выбарчыя камісіі
Па заканадаўстве ўчастковыя выбарчыя камісіі павінны ўтварыцца не пазней чым за 45 дзён да выбараў, то бок, да 8 жніўня ўключна.
5 жніўня выбягае тэрмін, у які палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне могуць падаць дакументы на вылучэнне сваіх прадстаўнікоў у склад камісій па выбарах у Палату прадстаўнікоў, інфармуе БЕЛТА. У складзе камісій можа быць ад 5 да 19 чалавек.
Як распавёў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Мікалай Лазавік, звычайна заявак на ўдзел у працы камісій бывае ў 1,5-2 разы болей, таму ў раённых, гарадскіх і мясцовых адміністрацый ёсць магчымасць выбіраць. На думку Лазавіка, гэта павінны быць людзі, якія “ведаюць, шануюць і выконваюць закон, карыстаюцца аўтарытэтам сярод выбаршчыкаў”.
Нагадаем, што галасаванне на выбарах у парламент пройдзе 23 верасня.