Замест Дэпардзьё ў Францыю перабіраецца Джыгурда

Праўда, сам Мікіта Джыгурда называе гэта проста супадзеннем. У лютым споўніцца роўна 5 год з таго моманту, як ён ажаніўся з фігурысткай Марынай Анісінай, а яна мае французскі пашпарт. І паколькі Джыгурда пражыў гэтыя 5 год у Францыі, то па законах гэтай краіны мае права атрымаць грамадзянства, паведамляе тэлеканал СТВ.

Нагадаем, што ў пачатку студзеня знакаміты французскі акцёр Жэрар Дэпардзьё стаў расійскім грамадзянінам. Сваё рашэнне артыст растлумачыў тым, што ў яго на радзіме ўводзяць высокія падаткі на раскошу, якія ён не хоча плаціць.