Замежнікаў у Беларусі будуць лекаваць толькі за валюту
Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Васіль Жарко.
Таксама міністр лічыць неабходным, каб замежныя студэнты плацілі валютай за навучанне, перадае БЕЛТА. Жарко заявіў, што беларускія медустановы падчас дэвальвацыі нацыянальнай валюты не ўздымалі для замежных грамадзян кошты на лекаванне.
Напрыклад, летась абследаванне і лячэнне ў Беларусі атрымалі 98 тысяч замежнікаў. Большасць з іх — грамадзяне Расіі, на другім месцы — Украіна.