Заснавальнік IKEA будзе варыць піва ў Беларусі
Інгвар Кампрад стаў саўладальнікам фінскай піваварнай кампаніі OLVI, якая валодае кантрольным пакетам "Лідскага піва".
Як паведамляе ІТАР-ТАСС, заснавальнік шведскага канцэрна набыў 10,37% каштоўных папер OLVI. Гэта забяспечыла яму 2,35% галасоў у сходзе акцыянераў. Кошт пакета ацэньваецца ў 75 мільёнаў еўра.
У 2008 годзе OLVI набыла кантрольны пакет акцый у ААТ "Лідскае піва". Кошт пакета ў 51% склаў каля 16 мільёнаў долараў.
Фота — kolheti.com