Заснаваная прэмія імя Віталя Сіліцкага
Яна мае назву “За ўнёсак у развіццё паліталагічнай думкі ў Беларусі”.
Віталь Сіліцкі (1972 — 2011) — вядомы беларускі палітолаг, першы дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Ён памёр ад раку ў 38 гадоў.
Як паведамляе "Ежедневник", прэмія заснаваная дзеля падтрымання памяці пра Віталя Сіліцкага. Яна мае на мэце спрыянне захаванню традыцыяў высокай якасці і прафесіяналізму ў паліталогіі, якія ён заклаў. Калегі не раз адзначалі, што менавіта Сіліцкі прынёс у беларускую паліталогію заходнія стандарты, захаваўшы пры гэтым свой непаўторны аўтарскі стыль.
Намінантаў на прэмію можа прапанаваць кожны ахвотны праз сайт Камітэту памяці Віталя Сіліцкага.