Застрахаваць аўтамабіль цяпер можна праз інтэрнэт
Пачаў працу адмысловы сайт.
Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства “Дынама” сумесна з “Белдзяржстрахам” і “Беларусбанкам” сёння прэзентавалі сайт, які дазваляе набыць полісы беларускіх страхавых кампаній у рэжыме онлайн.
На дадзены момант прадаюцца полісы трох тыпаў, паведамляе onliner.by. Сярод іх полісы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, “АўтаКАСКА”, а таксама страхоўка на час паездкі за мяжу Рэспублікі Беларусь.