Затрымлівалі дваіх удзельнікаў Дня беларускай Вікіпедыі

Хлопцы вярталіся ў Беларусь з “Дня беларускай Вікіпедыі ў Польшчы”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Руслан Ясаеў.

У торбе аднаго з хлопцаў знайшлі кнігі, што былі прэзентаваны на мерапрыемстве. Хлопцы былі затрыманы без тлумачэнняў прычынаў. У іх адабралі пашпарты і кнігі, а потым і ноўтбукі. У выніку Улад і Руслан ужо спазніліся на цягнік да Мінску. Праз некалькі гадзінаў іх адпусцілі.

Нагадаем, што “Дзень беларускай Вікіпедыі у Польшчы” прайшоў у Варшаве 16 лютага. Падчас мерапрыемства яе ўдзельнікі дабаўлялі артыкулы ў беларускую версію электроннай энцыклапедыі.  Па заканчэнню мерапрыемства новыя вікепедысты атрымалі ад “Таварыства Вікімедыя Польшча” у падарунак кнігі  пра Фрэдэрыка Шапэна і Марыю Складоўскую-Кюры. Кнігі складаюцца цалкам з артыкулаў, якія раней былі змешчаныя ў Вікіпедыю. Акрамя таго на мерапрыемстве можна было атрымаць кнігу “Беларусь у фокусе”. Менавіта з-за яе, як лічаць хлопцы, іх і затрымалі.