Крэмянецкага адправілі за краты на 5 сутак за тое, што "піў піва на вуліцы"
Маладафронтавец знік у Мінску ў чацвер каля 15-й гадзіны. З яго нумару невядомыя адпраўлялі СМС, запрашаючы сяброў на сустрэчы.
Аднак пазней Зміцер здолеў перадаць на волю, што затрыманы і знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС.
Раніцай у пятніцу Крэмянецкага прывезлі ў суд Цэнтральнага раёна. Суддзя Валерый Есьман прызнаў яго вінаватым у тым, што ён "піў піва на вуліцы і непадпарадкоўваўся загадам міліцыі". Прысуд — 5 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе Радыё Свабода.
Фота — mfront.net