Затрыманы Алесь Каліта

Пра гэта Алесь паспеў паведаміць старшыні Партыі БНФ Аляксею Янукевічу, перадае прэс-служба партыі. У 00.20 ён атрымаў смс з незнаёмага нумара аб тым, што Алесь Каліта затрыманы. Алесь вяртаўся з Украіны і ехаў на пахаванне дзядулі,  паведамляе Хартыя'97. Прычыны затрымання дэмактывіста невядомыя.


Нагадаем, Алесь служыў у той жа вайсковай частцы пад Лепелем, што і меркаваны выканаўца тэракту.

Фота: nn.by