Затрыманы Андрэй Саннікаў
Цяпер адсутнічае сувязь з Андрэем Саннікавым і яго жонкай Ірынай Халіп. Ірына паспела паведаміць па тэлефоне Аляксандру Атрошчанкаву, што іх затрымліваюць.
На гэтым сувязь абарвалася, распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў.
Атрошчанкаў: “Нічога невядома. Я тэлефанаваў Халіп, яна толькі паспела сказаць, што іх “пакуюць” і ўсё. Размова была палову секунды”.