Затрыманы буйны чыноўнік з КДК

Як паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС, чыноўніка вінавацяць у злоўжыванні службовым становішчам і бяздзеянні службовай асобы.

Дадатковыя падрабязнасці ў інтарэсах следства пакуль не паведамляюцца. У дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю агенцтву ў сваю чаргу патлумачылі, што затрыманы грамадзянін звольнены з КДК 4 верасня 2012 года і на сёння не з’яўляецца яго супрацоўнікам.