Затрыманы былы палітвязень Аляксандр Малчанаў

Паводле яе слоў, Аляксандр прыехаў дадому прыкладна а палове другой ночы. Ён пачаў заганяць сваю машыну ў двор і ў гэты момант пад’ехалі тры міліцэйскія машыны. Малчанава падчас затрымання павалілі на зямлю. У хаце прайшоў ператрус. Канфіскавалі кампутар.

Галіна Малчанава кажа, што Аляксандра затрымалі без прычыны, дзеля застрашвання. Жанчына ўсю ноч тэлефанавала ў Барысаўскі РУУС, хацела даведацца пра сына. Дзяжурны міліцыянт увесь час над ёй смяяўся, не даваў інфармацыі. А 8-ай раніцы ён жа на чарговы званок паведаміў, што Малчанава павязуць у суд і кінуў слухаўку, паведамляе сайт barysau.by.