Затрыманы былы палітвязень Фёдар Мірзаянаў
У 8.35 у кватэру, дзе ён пражывае, прыйшоў супрацоўнік міліцыі.
Ён прадставіўся старэйшым інспектарам міліцыі Ленінскага раёна Мінска Аляксандрам Целавусам. Фёдару міліцыянт загадаў праехаць з ім у Ленінскі РУУС Мінска, паведамляе сайт charter97.org.