Затрыманы "тэрарыст" планаваў падарваць "Славянскі базар"
Падазраваны ў выбуху станцыі "Кастрычніцкая" прызнаўся, што тэракт у метро быў толькі размінкай.
Спецслужбы Беларусі знайшлі самае галоўнае пацверджанне таму, што выбух 11 красавіка павінен быў стаць далёка не апошнім у крывавай чарадзе тэрактаў. На адным з допытаў хлопец прызнаўся, што ўжо пачаў канструяваць новую выбухную прыладу.
"Цэлую серыю выбухаў ён збіраўся здзейсніць напачатку ліпеня, у родным Віцебску, падчас правядзення "Славянскага базара"- распавядае Life News крыніца ў сілавых структурах Беларусі.
Хлопец жадаў знішчыць як мага больш невінаватых людзей. Менавіта таму ён вырашыў здзейсніць крывавую акцыю падчас правядзення міжнароднага фэсту мастацтваў, куды з'язджаюцца тысячы госцяў з усёй Еўропы.