Затрыманых на Брузгах абвінавачваюць у супраціве міліцыі?

Жонцы затрыманага дзяжурны ІЧУ адказаў, што парушэнне яе мужа прадугледжвае толькі штраф ці арышт на некалькі сутак і таксама, што неўзабаве затрыманых адвязуць у суд.

У Адміністрацыйным кодэксе РБ існуе артыкул 23.4 “Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў”. Адказнасць за парушэнне гэтага артыкула — штраф у памеры ад 700 тысяч да 1 млн 750 тысяч рублёў.