Затрыманых на канцэрце ў клубе 6А вінавацяць у хуліганстве
Суды над імі могуць прайсці сёння.
Такая інфармацыя з’явілася ў сацыяльных сетках ад сяброў затрыманых хлопцаў. Нагадаем, што ўчора падчас хардкор канцэрту ў мінскім клубе 6А ў памяшканне раптам уварвалася міліцыя і пачала затрымліваць людзей. Сярод затрыманых музыка аднаго з гуртоў, а таксама арганізатар канцэрта.