Затрыманых на трасе брэсцкіх актывістаў вінавацяць у лаянцы

Нагадаем, што актывісты былі затрыманыя ў машыне на трасе на ўездзе ў Брэст па падазрэнні ў тым, што яны нібыта збілі пешахода ў Мінску.

Пасля затрымання кіраўнікі БХД па Брэсту дзве гадзіны чакалі ў Маскоўскім РАУС горада эксперта, які мусіў праверыць іх аўтамабіль. Але замест яго прыйшоў начальнік ДАІ, які загадаў афармляць іх за брудную лаянку. Суд над актывістамі можа адбыцца заўтра. Бліжэйшую ноч яны правядуць у СІЗА.