Заўтра па ўсходзе краіны чакаецца да +17

Пахаладанне, якое пачалося на майскія святы, да гэтага часу не пускае да нас вясновае цяпло. У бліжэйшыя выходныя таксама горача не будзе.


Як распавяла галоўны сіноптык Белгідраметцэнтра Вольга Фядотава, 7 траўня сіноптыкі абяцаюць воблачнае з праясненнямі надвор'е. 8-га і 9-га павінна крыху пацяплець.


Фядотава: “Заўтра чакаецца надвор’е воблачнае з праясненнямі. У шмат якіх раёнах пройдуць дажджы. У асобных раёнах магчымыя моцныя дажджы і дзе-нідзе прагрымяць навальніцы. Тэмпературы не вышэй за +13, толькі на ўсходзе Беларусі да +17. 8-9 траўня стане крыху цяплее. 8 траўня дзённая тэмпература складзе +13…+19 градусаў і абыдзецца без замаразкаў”.


Тым не менш, 8 і 9 траўня чакаюцца кароткачасовыя дажды. Максімальная  тэмпература 9 траўня будзе даходзіць да +21.