Заўтра цыгарэты зноў падаражаюць
Некаторыя маркі адразу на 50%.
Мінэканомікі з 20 верасня падвышае кошты на цыгарэты. Па некаторых марак цыгарэт рост коштаў дасягне 50%. Такім чынам вытворцам тытунёвых вырабаў кампенсуюць выкліканы дэвальвацыяй рост цэн на імпартную сыравіну. Новыя цэны зацверджаныя пастановай Мінэканомікі № 152 ад 19 верасня, паведамляе tut.by.
Нагадаем, што папярэдняе падаражанне тытунёвых вырабаў адбылося ў чэрвені. Тады некаторыя гатункі даражэлі адразу на 90%.