Заўтра ў Кіеве адкрыюць помнік Караткевічу

На цырымоніі таксама плануецца выступленне ансамбля “Купалінка” Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

З нагоды адкрыцця помніка у Нацыянальным кіеўскім універсітэце будзе прэзентавана спецыяльнае выданне кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” на чатырох мовах – беларускай, рускай, украінскай і англійскай. Яно прымеркаванае да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. У прэзентацыі выдання прымуць удзел старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп і намеснік старшыні Рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва Анатоль Бутэвіч.