Сёння ў Мінску гуляюць БАТЭ і "Хапаэль"

Сапернік БАТЭ ізраільскі "Хапаэль" з горада Кір'ят-Шмона сёлета ўпершыню гуляе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. "Хапаэль" перамог славацкую "Жыліну" — 2:0, 0:1 і бакінскі "Нефтчы" — 4:0, 2:2.

Матч у адказ пройдзе 28 жніўня ў Рамат-Гане. Перамога барысаўчан выводзіць іх у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў.

Адзначым, што поўная назва ізраільскага клуба — "Хапаэль Іроні Кір'ят-Шмона" ("рабочы гарадскі [клуб] Кір'ят-Шмона). Ён заснаваны ў 2000 годзе шляхам зліцця гарадскіх камандаў — "Хапаэль" і "Макабі". Каманда выступае ў Нацыянальнай лізе чэмпіянату Ізраіля. Найлепшае дасягненне — першае месца ў першынстве 2011/2012 гадоў.

Галоўны трэнер БАТЭ праводзіць трэніроўку каманды.

Нападаючы Раман Васілюк (у цэнтры) на трэніроўцы перад матчам з "Хапаэлем"

Віктар Ганчарэнка і Аляксандр Глеб

Іншыя пары плэй-оф:

"Базэль" (Швейцарыя) — ЧФР (Клуж, Румынія),
"Хельсінборг" (Швецыя) — "Селтык" (Шатландыя),
АЕЛ (Кіпр) — "Андэрлехт" (Бельгія),
"Дынама Заграб" (Харватыя) — "Марыбор" (Славенія),
"Брага" (Партугалія) — "Удынэзэ" (Італія),
"Спартак" (Расія) — "Фенербахчэ" (Турцыя),
"Малага" (Іспанія) — "Панацінаікас" (Грецыя),
"Барусія М" (Нямеччына) — "Дынама" (Кіеў, Украіна),
"Ліль" (Францыя) — "Капенгаген" (Данія).

Фота — fcbate.by