Зборная Беларусі — 11-я ў рэйтынгу ІІХФ
Першы радок у рэйтынгу ІІХФ захавала за сабой хакейная зборная Расіі. Нагадаем, што на чэмпіянаце свету-2011 у Браціславе яна стала чацвёртай.
На другое месца, адзначае "Прессбол", падняліся пераможцы турніру - зборная Фінляндыі. Трэцімі засталіся срэбныя прызёры - шведы. А зборная Канады апусцілася на дзве пазіцыі і зараз займае толькі чацвёрты радок. Беларуская каманда - 11-я. Перад ёй - Славакія, пасля яе - Латвія.