Зборныя Нямеччыны і Партугаліі — у чвэрцьфінале Еўра-2012
У вырашальных паядынках у групе B немцы з мінімальнай перавагай перамаглі датчан, а партугальцы апынуліся мацнейшымі за галанцаў.
Абедзьве гульні скончыліся з лікам 2:1. Лёс пуцёвак у чвэрцьфінал вызначыўся ў апошнія 15 хвілінаў гульні. У немцаў адзначыліся Лукаш Падольскі і Ларс Бэндэр, у камандзе Партугаліі дубль аформіў Крышціяну Ранальда.
18 чэрвеня на Еўра-2012 праходзяць апошнія матчы ў групе С. Іспанія гуляе супраць Харватыі, Італія сустракаецца з Ірландыяй. Становішча ў групе такое, што ў выніку нічыей з лікам 2:2 і больш зборныя Іспаніі і Харватыі выйдуць у чвэрцьвінал пры любым выніку матча Італія — Ірландыя.