З'езд БХД пройдзе ў Палацы культуры МТЗ 17 снежня
Гэта ўжо чацвёртая спроба правесці ўстаноўчы з'езд партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя".
Як паведамляе прэс-служба БХД, 2 снежня з Палаца культуры Мінскага трактаранага заводу паведамілі, што Мінгарвыканкам дазволіў правесці з'езд БХД у гэтым памяшканні. У панядзелак, 5 снежня, адказны сакратар аргкамітэту Дзяніс Садоўскі паедзе ў Палац культуры, каб заключыць афіцыйную дамову на правядзенне з'езду.
На з'ездзе плануецца вырашыць такія пытанні, як выбары кіраўніцтва партыі, удакладненне стратэгіі партыі, удзел у парламенцкіх выбарах 2012 года ці іх актыўны байкот ды інш.
Партыя БХД з 2009 года ўжо тройчы праводзіла ўстаноўчыя з’езды і падавала рэгістрацыйныя дакументы ў Міністэрства юстыцыі, але атрымалівала адмовы.