З’езд “ГейБеларусь” пройдзе ў Мінску

Мэта з’езду — абраць кіраўніцтва праваабарончага праекту “ГейБеларусь”, акрэсліць прыярытэтныя кірункі працы на 2013-2014 гады, а таксама прыняць дакументы для рэгістрацыі праекту ў Міністэрстве юстыцыі.

Гэта будзе трэцяя спроба легалізаваць арганізацыю сэксуальных меншасцяў у Беларусі. Першая спроба была зробленая ў 1999 годзе — тады атрымаць рэгістрацыю спрабавала “Ліга Лямбда”. У кастрычніку 2011 года праект “ГейБеларусь” таксама праводзіў устаноўчы з’езд і падаваў дакументы на рэгістрацыю, але Міністэрства юстыцыі адмовіла гэтай арганізацыі.