Жалоба па Чавесе ў Беларусі працягнецца тры дні
Адпаведнае даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка.
Ад самай раніцы 6 сакавіка на тры дні над будынкамі рэзідэнцыі кіраўніка Беларусі і іншых дзяржустаноў па ўсёй краіне прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі.
Акрамя таго, усім тэле- і радыёканалам рэкамендавана выключыць з эфіру забаўляльныя перадачы, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
На пахаванне Уга Чавеса ў Каракас адправіцца афіцыйная дэлегацыя. У яе склад увойдуць кіраўнік справаў прэзідэнта, сустаршыня Беларуска-венесуэльскай камісіі высокага ўзроўню Віктар Шэйман і першы намеснік прэм'ер-міністра, сустаршыня Беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Уладзімір Сямашка.