Жанчына не давезла да Мінску кантрабанду — 90 электронных кніг

Беларускія мытнікі сумесна з памежнікамі аглядалі аўтобус "Неаплан", у якім ехала група турыстаў. У багажным аддзяленні яны натрапілі на дзве скрынкі і сумку з 90 электроннымі кнігамі, 24 планшэтамі, відэарэгістратарам і ноўтбукам. Агульная сума кантрабанды склала больш за 267 мільёнаў рублёў.

Як паведамляе БЕЛТА, было высветлена, што тавар належыць кіраўніцы тургрупы, грамадзянцы Беларусі. Яна прызналася, што суправадзіць груз да Мінска яе папрасіў невядомы грамадзянін у Кіеве. Дэклараванне тавараў жанчына не зрабіла, бо, нібыта, не ведала мытнага заканадаўства.