Жанчыну судзяць за збіванне міліцыянтаў
16 лютага Светлагорскі раённы суд разглядзіць справу наконт "гвалту" над чатырма міліцыянтамі, які здзейсніла адна жанчына.
Светлагорскую прадпрымальніцу Лілію Лагуціну будуць судзіць за тое, што яна нібыта пабіла мясцовых міліцыянтаў. Крымінальная справа супраць жанчыны распачатая паводле артыкулаў 363 і 364 — супраціў міліцыянтам і гвалт над імі. Максімальны тэрмін пакарання па апошнім з артыкулаў — 6 гадоў пазбаўлення волі.
Як распавяла абвінавачаная, яшчэ ўвосень 2009 года яна заступілася за мужа — яго затрымлівала міліцыя.
"Адзін з афіцэраў дэпартаменту аховы так закруціў мне руку за спіну, што я сама ўжо не змагла яе вярнуць назад. Лекары канстатавалі не толькі вывіх, але і пералом. Спатрэбілася складаная аперацыя", — кажа Лілія.
Пасля лячэння жанчына напісала заяву ў пракуратуру, каб міліцыянта прыцягнулі да адказнасці за гвалт. Аднак выйшла наадварот: крымінальную справу распачалі супраць самой заяўніцы, паведамляе Радыё "Свабода".
Фота: www.ruslom.ru