Жаночы інстытут "Энвіла" працягне сваю дзейнасць
Пра гэта паведаміла рэктар прыватнага інстытута Ларыса Чарапанава.
Як перадае БелаПАН, цяпер інстытут рыхтуецца да набору абітурыентаў. Адпаведнае рашэнне прынятае Міністэрствам адукацыі.
Нагадаем, 6 чэрвеня калегія Мінадукацыі прыняла пастанову, якой спыніла набор абітурыентак у інстытут "Энвіла". Саму ўстанову меркавалася рэарганізаваць. Аднак пасля гэтага 10 чэрвеня рэктару патэлефанавалі з Міністэрства адукацыі і паабяцалі, што ўступная кампанія ў ВНУ пройдзе як звычайна.
Дарэчы, у ліку заснавальнікаў інстытута лічыцца Экзархат Беларускай праваслаўнай царквы.