Жлобінскі "тэрарыст" апынуўся мясцовым жыхаром

У жлобінскага "тэрарыста" забралі прамысловую выбухоўку — аманал, перадае interfax.by. Па словах супрацоўнікаў праваахоўных органаў, зламысніка затрымалі, калі ён спрабаваў злучыць правады на выбуховым прыстасаванні. Міліцыянты кажуць, што перад гэтым ён кінуў бутэльку ў будынак — верагодна, дзеля таго каб адцягнуць увагу супрацоўнікаў міліцыі ды спакойна прывесці ў дзеянне выбуховае прыстасаванне.

Паведамляецца, што "тэрарыст" не вылучаў ніякіх патрабаванняў. Цяпер з ім працуюць следчыя. Хлопца адправяць на псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

Нагадаем, што ў першай палове дня КДБ паведаміў, быццам у Жлобіне 24 траўня затрымалі грамадзяніна К., які, надзеўшы маску з надпісам на арабскай мове, спрабаваў здзейсніць тэракт. Паведамляецца, што ён хацеў падарваць міліцэйскі пастарунак.

Фота — subscribe.ru