Жонкі палітвязняў сустрэнуцца ў Варшаве
На канферэнцыю прыехалі жонкі палітыкаў, якія знаходзяцца за кратамі, а таксама сужэнкі былых палітвязняў.
Як паведамляе сайт Беларускага дома ў Варшаве, у сустрэчы возьмуць удзел Марына Адамовіч і Наста Дашкевіч, Вольга Бандарэнка і Дар’я Корсак. Жанчыны распавядуць, як яны змагаліся і працягваюць змагацца за сваіх мужоў і як перажываюць гэтыя цяжкія часы.
Канферэнцыя з удзелам жонак палітвязняў пачнецца а 13.00 у Беларускім доме ў Варшаве. Удзел у ёй прыме еўрадэпутат Марэк Мігальскі.
А 17.00 у Кракаўскім прадмесці, побач з касцёлам святой Ганны пройдзе пікет салідарнасці з палітычнымі зняволенымі з удзелам апазіцыянераў, былых палітязняў і прадстаўнікоў беларускіх арганізацый у Варшаве.