Журналістам Бі-бі-сі анулявалі беларускія візы

Журналісты планавалі прыехаць у Беларусь на Дзень незалежнасці. Аднак 27 чэрвеня ў панядзелак прадстаўнікі беларускай амбасады ў Лондане праінфармавалі іх аб ануляванні віз. Прычыны такога рашэння не паведамляюць. Амбасада і МЗС Беларусі падкрэсліваюць, што маюць права не тлумачыць свае рашэнні.

Карэспандэнтам таксама параілі не звяртацца па беларускую візу ў бліжэйшай будучыні, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.