Жыхар Маладзечна "замініраваў" інтэрнат з рэўнасці
На ілжэмінёра пачалі крымінальную справу.
Як інфармуе БЕЛТА, непрацуючы 36-гадовы мужчына паведаміў на лінію 102, што ў пакоі яго знаёмай у інтэрнаце на вуліцы Будаўнікоў у Маладзечне знаходзіцца выбуховае прыстасаванне.
Міліцыянты кажуць, быццам мужчына дакладнана ведаў, што выбуховага прыстасавання там няма. Матывам гэтага ўчынку называюць рэўнасць.
Цяпер у залежнасці ад рашэння суда мужчыну пагражае або штраф, або да шасці месяцаў арышту, або да трох гадоў абмежавання волі, або да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Фота — kalitva.ru