Жыхар Пінскага раёна вымушаны ператварыцца ў трунара
Вясковец з Пінкавічаў знайшоў на сваім падворку парэшткі шасці чалавек. Міліцыя прапануе яму… Пахаваць іх самому!
Як паведамляе тэлеканал “Варяг”, вясковец адкапаў парэшткі яшчэ ў верасні. І застаўся сам-насам з нечаканай праблемай: праваахоўнікі, якія прыехалі на выклік, адмовіліся іх забіраць. Было выяўлена, што знойдзеным чарапам і косткам больш за 50 гадоў, таму падставаў распачынаць крымінальную справу няма. Вяскоўцу параілі… Перазахаваць страшную знаходку самому!
Разгублены пінчук усё ж спадзяецца, што вырашыць праблему яму дапамогуць мясцовыя ўлады.