Жыхару Лунінца праламілі чэрап у чарзе ў прыбіральню
Здарэнне адбылося 8 сакавіка ў адным з лунінецкіх рэстаранаў.
Як паведамляе сайт Медыя-Палессе, два мужчыны не падзялілі чаргу ў прыбіральню і пабіліся. У выніку адзін з іх з пераломам костак чэрапа, носа і сківіцы трапіў у лякарню.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.