Жыхар Іванава скраў віно, чакаючы арышту

Як піша газета “Вечерний Брест”, спярша 30-гадовы хлапец з прыяцелем скралі спіртныя напоі, якія засталіся пасля пахавання жыхара вёскі. Заадно злодзеі спрабавалі вынесці і 40-літровую пляшку з хатнім віном, аднак не падужалі і кінулі яе на дарозе.

За крадзеж ім прысудзілі шэсць месяцаў арышту. Аднак, чакаючы адпраўкі за краты, зламыснік не вытрымаў і ўсё ж такі знёс жаданую бутлю. Віно з таварышам выпілі за двое сутак, а потым прыехала міліцыя. Зараз аматар моцных напояў чакае новага прысуду.