Жыхар Пінска за ноч абакраў чатыры фальксвагены

Пацярпелыя паскардзіліся, што з іх аўтамабіляў маркі "фальксваген" скралі рэчы, аўтамагнітолы і грошы на суму каля чатырох мільёнаў рублёў. Неўзабаве міліцыянты выявілі, што крадзяжы здзейсніў 27-гадовы пінчук. Мужчыну затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу.