Жыхар Швецыі пабудаваў дома атамны рэактар
Здольнасці Рычарда Хандла выявіліся абсалютна выпадкова. Ён сам захацеў даведацца, ці законны яго эксперымент.
У выніку таленавіты швед быў амаль на цэлы дзень затрыманы паліцыяй. Пакуль Хандл не звярнуўся ў Шведскае ўпраўленне па ядзернай бяспецы, улады нічога не ведалі аб эксперыменце, паведамляе ВВС. І гэта нягледзячы на тое, што вынаходнік не хаваў сваіх намераў і апісваў усе свае дзеянні ў блогу.
Па словах мужчыны, ядзернай фізікай ён цікавіцца з дзяцінства. Для зборкі рэактара заказваў радыеактыўныя рэчывы з-за мяжы, а некаторыя дэталі збіраў з падручных сродкаў.