Жыхар Варшавы здзейсніў спробу самаспалення перад будынкам ўрада
Ён пайшоў на такі крок праз складаную фінансавую сітуацыю.
49-гадовы жыхар Варшавы, бацька траіх дзяцей, абліў сябе растваральнікам і падпаліў ля будынка канцылярыі прэм'ер-міністра, што ў самым цэнтры польскай сталіцы. Паліцыя паведамляе, што пацярпелы меў пры сабе ліст, у якім ён скардзіўся нацяжкую фінансавую сітуацыю. Ахоўнікі здолелі патушыць агонь. Зараз мужчына знаходзіцца ў шпіталі. Пасля здарэння прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск перапыніў выбарчую кампанію і вярнуўся ў Варшаву. Ён хоча сустрэцца з пацярпелым.