Жыхара Баранавічаў двойчы за суткі ратавалі пажарныя

Гаспадар кватэры моцна выпіваў са сваім прыяцелем. Калі яны заснулі, ад недапалка занялася бялізна. Суседзі пачулі пажарную сігналізацыю і выклікалі ратавальнікаў. Пажарныя затушылі гарэўшую койку і адвезлі ўчадзеўшага сабутэльніка гаспадара ў лякарню.

На наступны дзень суседзі “пірамана” ізноў выклікалі ратавальнікаў, якія гэтым разам патушылі канапу, а выпівоха ізноў не пацярпеў. Цікава, што ў гэтай жа кватэры быў і трэці пажар, аднак пастаяльцы справіліся з ім сваімі сіламі.