Жыхарам Пінска дазволілі хадзіць у лес
Пінскія ўлады зрабілі гэта ў сувязі са змяншэннем небяспекі ўзнікнення пажараў.
Цяпер людзі без перашкодаў змогуць пабавіць вольны час у лесе. Аднак усё адно за іх паводзінамі будуць пільна сачыць ляснікі. Яны маюць права штрафаваць за прычыненне шкоды прыродзе.